Главная История Информация Контакты Новости Объявления Учащимся Родителям Учительская Наши достижения Библиотека Психолог
Электронная книга обращений Добавить в избранное (Internet Explorer)   Сделать стартовой (Internet Explorer)

 27.11.2017

У гімназіі адзначылі 135-годдзе з дня нараджэння

Янкі Купалы і Якуба Коласа
 
         Святочныя ўрачыстасці з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа прайшлі ў гімназіі з 20 па 25 лістапада 2017 г.
       Да юбіляй беларускіх класікаў вучні гімназіі і настаўнікі пачалі рыхтавацца загадзя. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: медыяцэнтрам гімназіі знята акцыя «Чытаем Купалу і Коласа разам», у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава, членамі клуба “Спадчына” падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя, аформлена выстава малюнкаў, ілюстрацый, падзелак пад назвай “Купала і Колас у сэрцы маім”, падрыхтаваны буктрэйлеры да твораў Купалы і Коласа.
        Распачаўся тыдзень віншавальнай радыёгазетай «Купала і Колас, вы нас гадавалі…», якую падрыхтавалі вучні 11 “А” класа Лебедзеў Данііл і Гамянюк Вікторыя. А членамі клубаў “Вытокі” і “Роднае слова” была арганізавана сустрэча са сваяком Якуба Коласа Іванам Юр’евічам Белым. Падчас сустрэчы вучні пачулі многа цікавых фактаў з жыцця і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа.
          Працягнуўся святочны тыдзень конкурсам інсцэніровак і чытальнікаў твораў Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні чыталі вершы пад мультымедыйнае суправаджэнне і гучанне электрагітары. Са сцэны гучалі творы класікаў на беларускай, рускай і англійскай мовах. Пераможцамі конкурсу сталі Шылава Сафія (5 “Г” клас), вучні 6 “А” класа (інсцэніроўка ўрыўка “Начаткі” з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”), Латыпава Ева (5 “Г” клас), Гура Данііл і Хвацік Антон (10 “В” клас), Цялежнікава Аліса (9 “В” клас), Міновіч Алег (11 “А” клас), Меранкова Мілана (6 “Г” клас), Лебедзеў Данііл (11 “А” клас), Гербіс Сафія (10 “Г” клас), Акуленка Ганна (8 “В” клас). Асабліва ўразіла журы Меранкова Мілана, якая пранікнёна прачытала верш Я.Коласа “Над магілай партызана” пад музычнае і мультымедыйнае суправаджэнне.
           У акцыі “Чытаем Купалу і Коласа разам” прынялі ўдзел не толькі вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, але і настаўнікі англійскай мовы, інфарматыкі, фізікі, фізічнай культуры і здароўя, лабарант і загадчык біблятэкі. Прагляд відэаролікаў адбыўся падчас гадзіны іфарміравання.
         Лепшыя чытальнікі вершаў былі запрошаны на закрыццё тыдня, якое падрыхтавалі члены клуба “Спадчына” (вучні 6 “А” класа Галюк Усціна і Кудраўцаў Аляксандр, вучні 8 “А” класа Ал Масры Міляд і Пікуза Ягор, вучаніца 8 “В” класа Паўлавец Віялета, вучні 10 “Б” класа Кадушка Ягор, Герасімава Ірына і Саевіч Анастасія, вучні 10 “Г” класа Казак Крысціна і Кур’янчык Аляксей, вучань 11 “Б” класа Буткевіч Сцяпан, вучні 11 “А” класа Лебедзеў Данііл і Міновіч Алег), настаўніца беларускай мовы і літаратуры Галушка Наталля Міхайлаўна, выкладчыца харавых дысцыплін Лістратава Анжаліка Пятроўна і харэограф Сухарава Лізавета Яўгеньеўна. Падчас літаратурна-музычнай кампазіцыі прагучалі песні на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа ў выкананні ўзорнага калектыву “Сузор’е” (Мельнік Аляксей, Бейня Уладзіслава, Люцко Дар’я, Вярхоўцава Карына) і Патаповіч Веры Аляксандраўны. Напрыканцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі.
Запамінальнай для вучняў 7 класаў стала вечарына “Песняры Беларусі”, якая была падрыхтавана вучнямі 7 “А” класа, членамі руска-беларускага клуба “Садружнасць”, пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы і літаратуры Шастак В.П. Вечарына была прысвечана творчасці класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа, а таксама творчасці У.Мулявіна, кіраўніка вядомага ансамбля “Песняры”.
Свае ўменні ў галіне інфармацыйных тэхналогій прадэманстравалі вучні 7 класаў, працуючы над буктрэйлерамі (настаўніца Паўлава Ю.С.). Лепшымі былі прызнаны работы Саўчанкі Івана, вучня 7 “Б” класа, Грышкевіч Анастасіі і Аўхімовіч Галіны, вучаніц 10 “Г” класа, Полагавай Дар’і, вучаніцы 5 “А” класа.
         Святочны тыдзень паказаў, што ў гімназіі няма абыякавых да лёсу роднай мовы і літаратуры, што гімназісты і настаўнікі з удзячнасцю ўшаноўваць памяць аб беларускіх песнярах.  
         P.S. Выражаецца падзяка за вялікую падрыхтоўчую работу настаўніцам беларускай мовы і літаратуры Байковай Т.І., Галушцы Н.М., Мірзаян Н.Э., Паўлавай Ю.С., Сінькевіч Л.А., настаўніцам рускай мовы і літаратуры Шастак  В.П. і Ляўковіч А.Г., настаўніцы англійскай мовы Пападчанцы Г.А.
 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ю.В. Пятакова