Главная История Информация Контакты Новости Объявления Учащимся Родителям Учительская Наши достижения Библиотека Психолог
Электронная книга обращений Добавить в избранное (Internet Explorer)   Сделать стартовой (Internet Explorer)

 14.09.2017

 500 гадоў таму распачалася гісторыя беларускага кнігадруку. Адна з самых значных дат мінулага паўтысячагоддзя надышла.

Скарына выдаў першую кнігу 6 жніўня1517г. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму ў бібліятэках было складана адшукаць хоць невялічкае выданне пра першадрукара, факты з яго біяграфіі былі вядомы толькі вузкаму колу навукоўцаў. А цяпер… Толькі летась і сёлета паліца скарыніяны папоўнілася дзясяткамі новых кніг. Бібліятэка гімназіі таксама ўважліва аднеслася да важнай падзеі. Мы набылі для нашых чытачоў дзве новыя кнігі пра нашага першага кнігадрукара і яго дзейнасць.          

Клышка А.К.
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга

У кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка першадрукара ўсходняга славянства.  Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў эпоху Сярэднявечча.

Як было вынайдзена кнігадрукаванне.

Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Суша А.А.

Францыск Скарына. Чалавек-легенда

Даведачнае выданне пра найбольш вядомага прадстаўніка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Кніга прызначана для дзяцей сярэдняга і старшага школьнага ўзросту.

 Звяртайцеся ў бібліятэку!

Пазнавайце гісторыю і ганарыцеся земляком!