Главная История Информация Новости Объявления Учащимся Родителям Учительская Библиотека Психолог
Электронная книга обращений Добавить в избранное (Internet Explorer)   Сделать стартовой (Internet Explorer)

22.02.2019

“Адкрыты мікрафон” для роднай мовы
         Кожны год 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны UNESCO дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, трэція – сваёй распаўсюджанасцю. Але ў кожнага чалавека павінна быць адна мова, якая завецца роднай.
         21 лютага 2019 года ў гімназіі было наладжана сапраўднае свята роднай мовы. Гімназістамі і настаўнікамі была абрана эмблема прыхільнікаў беларускай мовы. Ёй стала адметная літара беларускага алфавіта – “Ў”.
Распачаўся святочны дзень радыёгазетай “Мова беларуская мая!”, якую падрыхтавалі вучаніцы 9 класа Лыскавец Мілана і Адамовіч Паліна. На перапынках ў фае 2 паверха на імправізаванай пляцоўцы была арганізавана акцыя “Адкрыты мікрафон”. Кожны ўдзельнік акцыі змог выказаць свае адносіны да роднай мовы, паразважаць, чаму трэба вывучаць і ведаць сваю мову, узгадаць выказванні вядомых мовазнаўцаў пра ролю мовы ў жыцці грамадства, прачытаць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Запамінальным стаў флэш-моб вучняў 11 “Г” класа, якія прачыталі верш Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”.
Свята роднай мовы працягнулася ў актавай зале, дзе адбылося пасяджэнне клуба “Спадчына” (кіраўнік Галушка Н.М.). Членамі клуба, вучнямі 7 класаў, для вучняў пачатковай школы быў праведзены ранішнік “Свята кнігі”. Актыўны ўдзел прынялі гледачы ў праведзеным дзедам Абыдзісветам інтэрактыве пра кнігу. А напрыканцы мерапрыемства ўся зала разам праспявала песню пра Беларусь. Ранішнік атрымаўся цікавым і захапляльным!
У бібліятэцы гімназіі ў гэты дзень асаблівай папулярнасцю карысталіся беларускамоўныя выданні. Гімназісты рабілі сэлфі з беларускамоўнымі кнігамі. Для ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі працавала тэматычная выстава “Родная мова – крыніца натхнення пісьменнікаў”.
Дзень роднай мовы ў гімназіі прайшоў святочна і незабыўна!
Юлія Пятакова, намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце

ДУА “Гімназія №1 г.Барысава”